25.09.2025 года ў вёсцы Ручыца Вілейскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё капліцы ў складзе былой сядзібы Агінскіх “Ганута”!

Пасяленне Ганута вядома яшчэ з 1501 года як маёмасць князёў Гальшанскіх, а спачатку 1730 года – роду Агінскіх. Вялікія пераўтварэнні маёнтка  пачаліся ў1765 г. князем Тадэвушам Агінскім з мэтай стварэння летняй рэзідэнцыі. Для гэтых мэт былі запрошаны з Вільні італьянскі архітэктар Абрахам Гену і прафесар Віленскага ўніверсітэта Томаш Жаброўскі. Цэнтрам задуманай планіровачнай кампазіцыі з'яўляўся пабудаваны 2-х павярховы дом, на восі сіметрыі якога, з боку галоўнага фасада, выбудоўваецца планіроўка параднага пляца, з круглым у плане (не менш за 100 метраў у дыяметры) партэрам і завяршаецца ўязной параднай брамай, арэнтаванай у напрамку дарогі. Парадны двор з заходняга боку адкрываўся на вадаём, меў, рэгулярнай планіроўкі азеляненне ў выглядзе дэкаратыўнага кустарніка, якія паўтараў абрыс круга партэра.. У напрамку ўязной брамы па грэбні тэрасы размяшчаўся будынак лямуса. З усходняга боку, фронт параднага двара складаўся з флігеля, а бліжэй да ўязной брамы – з стайні выязных каней і забудова па перыметры параднага двара стварала курданер.


У 1763 г. на тэрыторыі сядзібы быў пабудаваны драўляны касцёл. У гэты ж перыяд на тэрыторыі маёнтка, у розных месцах былі ўзведзены дзве каплічкі: першая - каля дарогі, бліжэй да плаціны, якая ўтварае вадаём; другая - паблізу могілак.



Каплічкі мелі аднолькавыя  аб'ёмна-прасторавыя  кампазіцыі і фізічныя памеры, але моцна адрозніваліся  па багаццю дэкаратыўнага убрання. Капліца ля касцёла мела  багаты барочны дэкор, а капліца ля могілак выканана лаканічна. Каплічкі сз’яўляліся  акцэнтамі перспектыў, візуальна падкрэсліваючы кампазіцыйную завершанасць сядзібы.



Па фізічнаму стану на момант агляду помнікаў спецыялістамі РУП “Інстытут “Белжылпраект”  капліцы патрабавалі  няўхільнага і планамернага правядзення ўсяго комплекса навукова - праектных і рамонтна-рэстаўрацыйных работ па выкананню: супрацьаварыйных работ; гідраізаляцыі падмуркаў; узмацненню падмуркаў; прылады адмостак; узмацненню пілонаў; аднаўленню купальных скляпенняў; аднаўлення даху; рамонт тынкоўкі; аднаўленне афарбоўкі і скульптурнай кампазіцыі. Але ж з-за адсутнасці фінансавання капліцы  не рамантаваліся  і парушаліся з кожным годам усё болей, а на капліцы ля могілак  абрушыліся купальныя скляпенні, парушыліся калоны і пастамент.

У сувязі з занядбалым станам капліц і ў мэтах іх захавання ад далейшых парушэнняў шляхам  частковай кансервацыі і аднаўлення  гісторыка-культурнай каштоўнасці – помнікаў архітэктуры 18-ага стагоддзя, РУП “Iнстытут “Белжылпраект” сумесна з Рэспуліканскім грамадскім аб’яднаннем рэстаўратараў (РГАР) арганізавала  правядзенне комплекса першапачатковых, праектных і рамонтна-рэстаўрацыйных работ.

Тэрмінова было праведзена тэхнічнае абследаванне канструкцый капліц, распрацавана праграма  першапачатковых супрацьаварыйных работ, праектных, аднаўленчых і рамонтна-рэстаўрацыйных работ па захаванню каплічак былой сядзібы Агінскіх у в.Ручыца.

Длы выканання работ былі прыцягнуты лепшыя спецыялісты рэстаўратары і скульптары ТАА”СМП-128” і ТАА “Адраджэнне” пад кіраўніцтвам С.М.Салаўёва і А.М.Скарыны.

 

У выніку сумеснай крапатлівай работы рэстаўратараў амаль за два гады ўдалося выкананаць усе прадугледжаныя праграмай работы і больш таго - зваяць копію скульптуры Маці Божай, якая знікла ў невядомым накірунку напрыканцы 1970-х гадоў з капліцы.

І цяпер комплекс капліцы мае закончаны архітэктурна – мастацкі выраз.


Вам трэба паехаць і ўбачыць што атрымалася!