
Рамонт з рэстаўрацыяй комплекса будынкаў 4, 8 па вул.Камуністычнай ў Мінску. Пасляваенная забудова згодна з планам пасляваеннага аднаўлення горада. 20 жніўня 1951 года Упраўленнем па справам архітэктуры г.Мінска было зацверджана архітэктурна-планіровачнае заданне на забудову вуліцы МАПРа (такую назву мела вуліца ў тыя гады), а ўжо ў 1953ім пачалося будаўніцтва . Дамы праектаваліся па замовам прадпрыемстваў . Чацвёрты - для былога радыёзавода Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, а восьмы для Галоўрыбпрама БССР. Праектная арганізацыя-інстытут "Белдзяржпраект", дырэктар Кандратовіч В.І., кіраўнік майстэрні Р.Гегарт, галоўны архітэктар - Л.Р.Спектар.( на шыльдзе дома памылкова пазначана - Баршч М.О).
За амаль 70-гадовы перыяд эксплуатацыі страчана мноства архітэктурных адметнасцей будынкаў- балюстрады агароджы даху, атыкі з рамешчанымі на іх картушамі, элементы ляпніны і архітэктурнага дэкору, керамічныя пано заматаваны тынкоўкай і шматпластовымі фарбамі.







У выніку праведзеных даследаванняў і рэстаўрацыі адноўлены дэкаратыўныя кансолі балконаў, агародж балконаў, ляпныя вырабы панелей прасценкаў і балконных пліт, дэкаратыўныя барэльефныя выразы столля праязной аркі, адноўлены атык з картушам на чацвёртым будынку і цэразітавая тынкоўка цокальнай часткі фасадаў. Па керамічным пано праведзена работа па іх ачыстцы з узмацненнем дэталей і іх рэстаўрацыей. Комплексны падыход да рамонта з рэстаўрацыяй помнікаў архітэктуры дазволіў вярнуць гістарычны вобраз будынкаў.






Праектная арганізацы - РУП "Інстытут "Белжылпраект", дырэктар -Жэйма Д.А., ГАП - Цюменева Я.І., навуковы кіраўнік - Жых М.І.
Замоўца - ЖКГ "Цэнтральнага раёна г.Мінска", галоўны інжынер - Мякота Т.В.
Падрадная арганізацыя - СМП-128, дырэктар - Салаўёў С.М.
Оставьте комментарий