Опубликовал
13.08.2025
0 Комментариев
123 Просмотры

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне рэстаўратараў працягвае работу па аднаўленню адной з капліц былога сядзібнага комплекса Агінскіх “Ганута” ў вёсцы Ручыца Вілейскага раёна. XVIII стагоддзе. Барока з элементамі ракако.
Асноўныя рамонтна-аднаўленчыя і рэстаўрацыйныя работы па вежы капліцы амаль закончаны, займаемся дахам- складаным, непрастым…
Плануецца завяршыць усе работы па архітэктурнаму аб’ёму да Юбілея, 260-годдзя з Дня народзінаў М.К.Агінскага!
З гэтай мэтай жадаючых прыняць удзел у талацы па добраўпарадкаванню тэрыторыі, прылеглай да капліцы, запрашаем звяртацца па тэл. +375296130993, Міхаіл Жых.
Дзякуем!






Оставьте комментарий