
19.04.2025
0 Комментариев
109 Просмотры
18.04.2025 Міжнародны Дзень Аховы Помнікаў! Сябры аб’яднання рэстаўратараў адзначылі гэты дзень аднаўленнем капліцы Агінскіх у Ручыцы. 1756 год. Тадэвуш Агінскі спланаваў стварэнне радавой летняй рэзідэнцыі. Тут , пры дапамозе вядомага італьянскага архітэктара Абрахама Гену будуецца драўляны касцёл, сядзіба, флігель, стайня, сажалкі, закладываецца пейзажны парк і дзве капліцы. Да нашых часоў захавалася ў аварыйным стане першая пры ўездзе ў Ручыцу баракальная капліца і менавіта яе аднаўляе Аб’яднанне рэстаўратараў. За свае сродкі ўжо выкананы комплекс работ і капліца выведзена з аварыйнага стану. І да 260-ці гадовага юбілея Міхала Клеафаса Агінскага мы плануем цалкам завяршыць работы па аднаўленню першай Капліцы!
Оставьте комментарий