
НАШЫ АБ’ЕКТЫ. ГАРОДНЯ. СТАРЫ ЗАМАК. Унікальны помнік архітэктуры Беларусі, які ўвасабляе ў сябе мноства напластаванняў гісторыі, архітэктуры готыкі і рэнесанса, архітэктуры замкавай, палацавай і культавай… Праблемных пытанняў у рэстаўрацыі заўжды хапае , і іх комплекснае вырашэнне надыходзіць толькі пасля заканчэння ўсіх цыклаў: архіўных і бібліяграфічных даследаанняў, вывучэння гістарычных эпох жыццядзейнасці помніка, археалагічных пошукаў і пошукаў канцэптуальных падыходаў да аднаўлення і рэстаўрацыі кожнага элемента комплекса. І наш Замак таму яскравы прыклад. 1980-я, 1990-я, 2000-я… Колькі копій тут было разламана, колькі часу, энергіі і напрацовак было разгледжана…! Нарэшце, як “эўрыка” знаходзіцца і прымаецца самае верагоднае рашэнне: рэстаўрацыя і аднаўленне комплекса замка на перыяд 16-га стагоддзя, перыяд яго перабудовы ў час кіравання Стэфана Баторыя. І з пачатку рэалізацыі канцэпцыі , з уключэннем выбітнейшага аб’екта нашай Спадчыны ў праграму “Замкі Беларусі” навуковае кіраўніцтва вядзе наш сябар Алег Шымбарэцкі, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага Аб’яднання Рэстаўратараў.
Источник информации: Республиканская строительная газета
Оставьте комментарий