
20 снежня 2024 года - гістарычная дата для рэстаўратараў краіны!
На чарговым, чацвёртым, з’ездзе Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання рэстаўратараў упершыню афіцыйна было прысуджана ганаровае званне “МЭТР РЭСТАЎРАЦЫІ” з уручэннем спецыяльнага Прыза!
Узнагарода аб’яднання - гэта галоўная форма ўшанавання і падзякі за атрыманне ў краіне прызнання і заслугі ў галіне рэстаўрацыі. Пачынаючы з 2024 года, ганаровае званне будзе прысуждацца штогодна лепшым архітэктарам-рэстаўратарам, мастакам-рэстаўратарам, тэхнологам, археолагам, гісторыкам, вытворцам за шматгадовую плённую працу і асабісты ўнёсак у захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей.
А першае ганаровае званне і сэртыфікат пад нумарам 001 атрымаў вядомы архітэктар-рэстаўратар Бубноўскі Дзмітрый Сямёнавіч!
Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання рэстаўратараў, акрамя прысуджэння звання “МЭТР РЭСТАЎРАЦЫІ”, былі адзначаны ганаровымі падзякамі чальцы нашага аб'яднання за іх неацэнны ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусi!
Дзякуем за Вашыя намаганні і натхненне!
Оставьте комментарий